Жан-Мары Брузэ 1783 год. Le Royaume de POLOGNE. Atlas des enfans
XVII. Le Royaume de POLOGNE
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Jean-Marie Bruyset
Год выдання: 1760, Ліён
Памер аркуша: 16.5 х 20 см
Памер карты: 9.3 х 11.3 см
Карта паходзіць з французскага школьнага атласа "ATLAS DES ENFANS, ou nouvelle methode pour apprendre la geographie, avec un nouveau traite de la Sphere, et XXIV cartes enluminees" 1783 года. Першае выданне атласа адбылося ў 1760 годзе.
У атласе 24 карты, і яны цікавыя тым, што аўтары выкарысталі сістэму літар і лічбаў для абазначэння геаграфічных аб'ектаў. Асобнае тлумачэнне да кожнай карты ў тэкставай частцы павінна было дапамагчы шкалярам запомніць прадмет.
Да прыведзенай карты рымскімі лічбамі абазначаны: I - Польшча (Le Royaume de POLOGNE), II - Літва (Le Grand Duche de LITHUANIE), III - Украіна (La RUSSIE POLONOISE), IV - Курляндыя (Le Duche de Courlande). Уласна Літва складаецца з двух рэгіёнаў: c - La Lithuanie propre, d - La Samogitie.
На карце ў Літве бачым гарады: 7 - Вільня, 8 - Гродна, 9 - Віцебск.
Літарамі прастаўлены рэкі: h - Дзвіна, g - Нёман, f - Дняпро.
< Папярэдні | Наступны > |
---|