Падобныя матэрыялы
Гартман Шэдаль 1493 год
[Без тытула]
Тэхніка: дрэварыт
Выдавец: Schedel Hartmann
Год выдання: 1493, Нюрнберг
Памер аркуша: 31 х 43.5 см
Спасылка: SHIRLEY: 19
Карта з Сусветнай хронікі Гартмана Шэдаля (1440–1514), выкананая ў пталемееўскай традыцыі. У трох кутах выяўлены сыны Ноя: Хэм, Сім і Яфэт. У межах нашага краю адзначаны Nogardu Russia, Prussia, Polonis, Livonia, Mosca. Хроніка багата ілюстравана дрэварытамі і апавядае біблейскую гісторыю ад стварэння свету. Выдавалася на лацінскай і нямецкай мовах. Усяго было надрукавана да 2500 асобнікаў, для інкунабулы (выданне ад пачатку кнігадруку да 1501 года) гэта даволі вялікі наклад.
Заўважым, што некаторыя старадаўнія гравюры і карты амаль не дасяжны калекцыянеру, некаторыя з іх можна набыць у рэпрынтах (напрыклад, у 19 стагоддзі масава перавыдаваўся рэдкі графічны матэрыял у добрай якасці, звычайна літаграфічным друкам).
З 1809 ілюстрацый толькі 642 унікальныя, то бок некаторыя з іх паўтараюцца і ўпрыгожваюць тэкст, да якога не маюць дачынення. З-за гэтай з'явы распаўсюдзілася недакладнасць, што звязаная і з нашымі землямі.
Напрыклад, можна сустрэць аркуш з кнігі з апісаннем Літвы, аздоблены выявай горада Падуі. Цікава, што менш чым праз 20 год, у 1512 годзе, палачанін Францыск Скарына атрымае доктарскую ступень у Падуанскім універсітэце. Існуе яшчэ адна, падобна што, абстрактная выява, якая некалькі разоў паўтараецца ў кнізе ў дачыненні да розных мясцін, у тым ліку Літвы, а таксама Сарматыі.
Прыводзім іх ніжэй, кошты на гэтыя аркушы, акрамя асноўных чыннікаў (стан, год выдання, колер і г.д.), таксама залежаць ад суправаджальнага тэксту і складаюць каля 200-300€.
Наступны > |
---|