Фрэдэрык дэ Віт 1660 год
a. NOVA TOTIUS TERRARUM ORBIS TABULA AUCTORE F.DE WIT.
b. NOVA ORBIS TABULA, IN LUCEM EDITA, A.F. DE WIT.
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Frederick De Wit
Год выдання: 1660, Амстэрдам
Памер аркуша: каля 56 х 45 см
Спасылка: SHIRLEY: 421; 451
Карта свету створана галандскім картографам Фрэдэрыкам дэ Вітам (Frederick De Wit, 1629/1630–1706) па сценнай карце свету Яна Блаў 1648 года. У верхніх кутах паўночная і паўднёвая карты зорнага неба, у ніжніх – полюсы. У цэнтры знізу дзве сістэмы свету: геацэнтрычная і геліяцэнтрычная Мікалая Каперніка. У віньетках паказаны ў алегарычнай форме чатыры элементы (паветра, агонь, зямля і вада). На працягу дзейнасці фірмы Дэ Віта, якая праіснавала да 1710 года, карта неаднаразова ўдакладнялася, таксама змянялася дэкаратыўнае поле.
< Папярэдні | Наступны > |
---|