Нябесныя Бегі Язэпа Драздовіча
BY | RU
Выбраныя лінарыты з кнігі "Нябесныя бегі"
|
|
Да 130-годдзя мастака Язэпа Драздовіча былі надрукаваныя інтэр’ерныя прынты па кнізе "Нябесныя бегі", таксама па матывах кнігі быў выпушчаны дызайнерскі гадзіннік.
Гэтая кніга стала пачаткам. Язэп Драздовіч стварыў арыгінальную, дэталёва распрацаваную сістэму касмалагічных уяўленняў, праўда, ужо і на той момант фантастычных. Вядома, не варта пераконваць іншых, што першымі на месяцы пабывалі ўсё ж такі беларусы, але Язэп Драздовіч праз свае таемныя дзверы хадзіў і да Месяца, і да іншых планет. Ён на ўласныя вочы бачыў, што ўсе планеты “Соўнечнай” сістэмы населеныя. Што на Месяцы ёсць жыццё – і гэтае жыццё ён падрабязна апісаў у сваіх дзённіках як убачанае ў “самнамбулічных падарожжах”. Драздовіч не ведаў матэматыкі, але разлічваў графічна ўзаемаадносіны планет. Там, дзе не хапала тэрмінаў, ён прыдумляў уласныя азначэнні. І зараз яго лексіка ў каго заўгодна здольная выклікаць “касмавізію”.
Студыя imago.by выпусціла космагадзіннік дзядзькі Язэпа, на падстрэлку якога – выява з аднаго з яго лінарытаў. На выяве паказаны суадносіны памераў Месяца, Меркурыя, Марса, Венеры і Зямлі.
Колькасць гадзіннікаў лімітаваная: 50 асобнікаў. Кожны асобнік пранумараваны. Форма корпуса адпавядае стылістыцы 1920-х, у “сэрцы” – надзейны японскі кварц Miyota. Гадзіннік быў выраблены на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч”.
Графічная майстэрня imago.by – праект факсімільнага друку рэдкіх карт і гравюр па тэхналогіях, якія паўсталі больш за пяць стагоддзяў таму. Уся работа выконваецца майстрамі ўручную з улікам усіх асаблівасцяў старадаўняй традыцыі. Факсімільныя копіі, адноўленыя ў майстэрні imago.by, практычна поўнасцю адпавядаюць арыгінальным старадрукам. e-mail:
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
|