Горадня 1568 год. Сувенірны прынт
Фрагмент з панарамы Горадні 1568 года
|
|
Фрагмент гравюры Горадні 1568 года рэканструяваны па адзінкавых адбітках, якія захаваліся ў розных кутках свету.
Арыгінальная медная форма 1568 года не захавалася.
Выданне гравюры, верагодна, мела на мэце пазнаёміць еўрапейскі палітычны бамонд з важным горадам у будучай Рэчы Паспалітай (у 1569 годзе будзе заключана Люблінская унія) і ўмацаваць палітычную вагу Горадні.
Панарама Горадні Адэльгаўзера-Цюнта – першая сапраўдная выява беларускага горада і месціцца ў пачатку сусветнага спісу найбольш буйных і ранніх медзярытаў з выявамі гарадоў. Поўны памер гравюры быў 102x36 см.
На гравюры выяўлена падрабязная панарама Горадні, на фоне якой гарадзенскі маршалак Іван Валовіч сустракае маскоўскае, турэцкае, татарскае і валаскае пасольствы ў ліпені 1567 года.
На фрагменце абазначаны:
Arx Latericia – мураваны замак.
Domus Regia – каралеўскі дом.
Arca ad domum Regiam – двор каля каралеўскага дома.
Templum muro circumdatum Russorum – руская царква, абнесеная мурам.
Templum Polonorum in Urbe – польскі храм у горадзе.
Curia – магістрат (гарадская рада).
|
|
|
|
|
|
|
|
Графічная майстэрня imago.by – праект факсімільнага друку рэдкіх карт і гравюр па тэхналогіях, якія паўсталі больш за пяць стагоддзяў таму. Уся работа выконваецца майстрамі ўручную з улікам усіх асаблівасцяў старадаўняй традыцыі. Факсімільныя копіі, адноўленыя ў майстэрні imago.by, практычна поўнасцю адпавядаюць арыгінальным старадрукам. e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript |