Горадня, 1568 год. Факсімільная копія
Факсімільная копія гравюры 1568 года
|
|
Гравюра Горадні 1568 года рэканструявана па арыгінальных асобніках у межах праекта "Анёлы над горадам". Адзін асобнік быў ілюмінаваны (расфарбаваны) у адпаведнасці з тагачаснай традыцыяй. Завяршыла праект паліграфічнае выданне постэра і папулярнай брашуры ў выдавецтве "Белкартаграфія".
Панарама Горадні Г. Адэльгаўзера і М. Цюнта ўпершыню была надрукавана ў Нюрнбергу ў 1568 годзе. Гэта першая праўдзівая выява беларускага горада: на гравюры ёсць Фара Вітаўта, Стары Замак, Каложа і іншыя знакавыя гарадзенскія аб'екты - такія, якімі яны былі. Час стварэння, абставіны і памер - а даўжыня выявы трохі больш за метр - робяць гравюру ўнікальнай для ўсёй Усходняй Еўропы.
Ужо ў XIX стагоддзі гравюра была вельмі рэдкай і жаданай для дзяржаўных збораў і прыватных калекцый. На жаль, сёння ў Беларусі няма ніводнага арыгінальнага адбітка гэтай унікальнай гравюры. Ва ўсім свеце захавалася каля 10 асобнікаў.
Першая факсімільная копія з гравюры ў сапраўдны памер была зроблена ў 1882 годзе пад кіраўніцтвам гісторыка мастацтваў Дзмітрыя Равінскага ў тэхніцы геліяграфіі.
У 2018 годзе, да 450-годдзя з яе выдання, у Беларусі была створана рэканструкцыя гравюры з паўтарэннем тэхналогіі ручнога друку XVI стагоддзя. Былі супастаўлены арыгінальныя адбіткі з розных архіваў свету, выява клішэ была змадэлявана з дапамогай сучасных камп’ютарных тэхналогій. Гэта дазволіла кампенсаваць пашкоджанні і непрадрукаванасці асобных адбіткаў і атрымаць поўную выяву.
Агульнавядома, што друкаваная графіка часта расфарбоўвалася (уручную). Аднак ніводнай каляровай версіі гравюры не захавалася. Па прыкладзе аўтэнтычна расфарбаванай карты Венгрыі Маціяса Цюнта 1567 года і іншых найлепшых узораў графікі XVI-XVII стагоддзяў была створана каляровая версія гравюры. Расфарбоўка выконвалася мастаком уручную згодна з гістарычнай традыцыяй.
|
|
|
|
|
|
|
|
Графічная майстэрня imago.by – праект факсімільнага друку рэдкіх карт і гравюр па тэхналогіях, якія паўсталі больш за пяць стагоддзяў таму. Уся работа выконваецца майстрамі ўручную з улікам усіх асаблівасцяў старадаўняй традыцыі. Факсімільныя копіі, адноўленыя ў майстэрні imago.by, практычна поўнасцю адпавядаюць арыгінальным старадрукам. e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript |