Карта Адмірала. Марцін Вальдзеемюлер, 1513 год
TABULA TERRE NOVE
|
|
Факсімільная копія з дрэварыта. Выканана на друкарскім прэсе на паперы, што адпавядае 16 стагоддзю, шляхам поўнай рэканструкцыі працэсу друку. Расфарбавана акварэллю ўручную ў адпаведнасці з захаванымі прыкладамі.
У 1492 годзе Хрыстафор Калумб дасягнуў берагоў Амерыкі. Але спатрэбілася яшчэ некалькі год, каб вестка пра адкрыццё Новага Свету распаўсюдзілася па Еўропе, пацвердзілася і замацавалася.
У 1507 годзе нямецкі картограф Марцін Вальдзеемюлер (каля 1470-1520) стварыў насценную карту свету, на якой упершыню назваў землі, адкрытыя Хрыстафорам Калумбам, Амерыкай - у гонар фларэнційца Амерыга Веспучы. Карта надрукавана з 12 дошак памерам 46 х 62 см кожная. Захаваўся толькі адзін асобнік карты, ён быў знойдзены ў пачатку 20 стагоддзя і выкуплены Бібліятэкай Кангрэса ЗША ў 2003 годзе.
Тым не менш, у 1513 годзе М. Вальдзеемюлер стварае новую карту Новага Свету, на якой не ўжывае назву «Амерыка» і падкрэслівае важнасць асобы Хрыстафора Калумба.
На карце 1513 года Вальдзеемюлер злучае Паўночную і Паўднёвую Амерыкі і не малюе заходні бераг Новага Свету, нібыта ўсё яшчэ мае сумневы, што мараплаўцы дасягнулі новай, невядомай зямлі, а не Індыі, да якой першапачаткова планаваў патрапіць Калумб. Ён трымаецца канону, зададзенага Пталамеем - тры часткі свету і акіян, - які беззваротна саступае ведам Новага часу.
Хрыстафора Калумба картограф называе Адміралам - і менавіта як «Карта Адмірала» гравюра становіцца шырока вядомай.
На карце картограф пазначае:
HEC TERRA CUM ADJACENTIBUS INSULIS INUENTA EST PER COLUMBUM JANUENSEM EX MANDATO REGIS CASTELLE
ГЭТАЯ ЗЯМЛЯ РАЗАМ З ПРЫЛЕГЛЫМІ АСТРАВАМІ БЫЛА АДКРЫТА ГЕНУЭЗЦАМ КАЛУМБАМ ПА ДАРУЧЭННІ КАРАЛЯ КАСТЫЛІІ
|
|
|
|
|
|
|
|
На карце абазначаны:
TERRA INCOGNITA – зямля невядомая
OCEANUS OCCIDENTALIS – Усходні (Атлантычны) акеан
ANGLIE PARS, ISPANIE PARS – часткі краін Еўропы
AFRICE SIVE ETHIOPIE PARS – афрыканскі кантынент
ISABELLA – Куба
SPAGNOLLA – Гаіці
Equinortialis – экватар
Tropicus Caniri – Паўночны тропік (Рака)
Tropicus Caprirorm – Паўднёвы тропік (Казярога)
Графічная майстэрня imago.by – праект факсімільнага друку рэдкіх карт і гравюр па тэхналогіях, якія паўсталі больш за пяць стагоддзяў таму. Уся работа выконваецца майстрамі ўручную з улікам усіх асаблівасцяў старадаўняй традыцыі. Факсімільныя копіі, адноўленыя ў майстэрні imago.by, практычна поўнасцю адпавядаюць арыгінальным старадрукам. e-mail:
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
|