Магілёў 18 ст. Prospect der Stadt Mohilow.
BY | RU
Prospect der Stadt Mohilow.
Тэхніка: літаграфія
Год выдання: 1880-я
Памер аркуша: 29 х 19.5 см
Выява ёсць літаграфічнай копіяй з арыгінальнага медзярыту, выкананай ў 1880-я гады, знізу дадазены тэкст на нямецкай мове: Выгляд Магілёва. Факсіміле выканана з медзярыту 18 стагоддзя.
Суаднесці выяўленыя на гравюры пабудовы з рэальнымі досыць складана, магчыма, што, як і ў выпадку з гравюрай Горадні (Гюстрава) 1709 года, аўтар з-за адсутнасці крыніц прыйшлося прыбегчы да запазычання нейкіх іншых выяў. Калі ў ранейшыя часы падобныя прыёмы былі распаўсюджаны, то для 18 стагоддзя гэтая з'ява выглядае як памылка. Арыгінальная гравюра з якой была зроблена копія пакуль не ідэнтыфікавана, але яна падобна на гравюры, якія выдаваў Георг Бадэнер.
Таксама звяртае ўвагу некаторае люстраное падабенства замкаў (і панарамы горада таксама) на гэтай гравюры з выявай на гравюры Гюстрава-Гародні Бадэнэра.
Характар падабенства гравюр дазваляе прапанаваць версію, што абедзве выявы маглі быць супрацьлеглымі відамі нямецкага горада Гюстрава. Ускосным сведчаннем такой мажлівасці можа быць, напрыклад, існаванне двух відаў Ульма Георга Бадэнера - паўночнага і паўночна-ўсходняга.
< Папярэдні | Наступны > |
---|