Падобныя матэрыялы
Смаленск 1638 год. Schmolenska in der Muscam
Schmolenska. in der Muscam.
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: E.Kieser, D.Meisner 1623-1631
Гравёр: E.Kieser
Год выдання: 1638, Франкфурт-на-Майне
Памер аркуша: 14 х 7.5 см
Кошт: >200€
Выява выходзіла ў кнізе "THESAURUS PHILO-POLITICUS...". Натхняльнікам праекта і аўтарам вершаваных афарызмаў, што мы бачым на кожнай з гравюр, быў нямецкі паэт Даніэль Міснер (1585–1625). Кніга выдавалася па частках з 1623 па 1631 год. Усяго аўтары выдалі каля 830 відаў гарадоў, крыніцамі для іх спрошчаных выяў былі выданні Хогенберга, Мюнстара і іншых аўтараў, некаторыя віды былі падрыхтаваны з асобных прынтаў. Пасля 1631 года медныя плыты былі выкуплены Полем Фюрстам, які ў 1637–1638 гады здзейсніў выданне "Sciographia Cosmica". Перавыданне кнігі было ў 1678 годзе, а таксама з пэўнымі зменамі ў 1700 годзе.
< Папярэдні | Наступны > |
---|