Битва под Полоцком 1812 год
Combat de Polotks
Бітва каля Полацка адбылася 17–18 жніўня 1812 года паміж расійскімі і французскімі войскамі.
Пасля паспяховай бітвы пад Клясціцамі 1-шы пяхотны корпус генерала Вітгенштэйна здолеў спыніць наступ французскіх войскаў пад камандаваннем маршала Ундзіна на Санкт-Пецярбург. Генерал Вітгенштэйн спрабаваў развіць поспех. На той момант да маршала Ундзіна на дапамогу падышоў корпус генерала Сен-Сіра. 17 жніўня рускія войскі атакавалі пазіцыі французаў. Спачатку французы адступілі, пасля адказалі контратакай, але напрыканцы дня абодва бакі засталіся на сваіх пазіцыях. Раніцай наступнага дня французскія войскі паспяхова прабілі абарону рускіх на левым фланзе, што стварыла пагрозу для ўсёй групоўкі расійскіх войскаў.
Вітгенштэйн здолеў арганізаваць кавалерыйскую контратаку і адкінуць сілы французаў, пасля чаго адступіў. Сваю асноўную задачу па стрымліванні французаў у кірунку Санкт-Пецярбурга ён выканаў. Наступныя два месяцы генерал Сен-Сір блакаваў корпус рускіх, за паспяховыя дзеянні атрымаў званне маршала.
Мастак: Ch. Langlois
Гравёр: Pourooyeur
Год выдання: 1850-я
Тэхніка: гравюра на метале
Памер аркуша: 44.5 x 31 см
Памер выявы: 24.7 х 20.5 см
< Папярэдні | Наступны > |
---|