Падобныя матэрыялы
План битвы под Салтановкой 1812 год
PLAN DE LA BATAILLE DE MOHILOW
Бітва пад Салтанаўкай 23 чэрвеня 1812 года
На пачатку вайны асноўнай задачай для рускіх войскаў было злучэнне арміі Барклая дэ Толі і арміі Багратыёна. 2-я армія Багратыёна рухалася на злучэнне да Віцебска праз Магілёў і Воршу. Калі Багратыён дасягнуў Дняпра каля Старога Быхава, французскі маршал Даву ўжо заняў Магілёў, адбыліся першыя сутычкі. Даву выставіў абарону каля вёскі Салтанаўкі, якая знаходзілася ніжэй за Магілёў па плыні Дняпра. Багратыён загадаў 7-му пяхотнаму корпусу генерал-лейтэнанта Раеўскага атакаваць французскія пазіцыі. Змаганне працягвалася цэлы дзень, але рускім так і не ўдалося прарвацца. Уночы Раеўскі адступіў, пакінуўшы моцны ар'ергард.
Тым часам у раёне мястэчка Новы Быхаў быў узведзены мост і армія Багратыёна паспяхова пераправілася праз Дняпро. У французаў не засталося часу і сіл для далейшага пераследавання. Трэцяга жніўня арміі Барклая дэ Толі і Багратыёна злучыліся ў раёне Смаленска.
Карта арыентавана на ўсход. Адзначаны населеныя пункты Магілёў, Салтанаўка, Буйнічы, Сялец, Навасёлкі і інш.
Год выдання: 1825
Тэхніка: гравюра на метале
Памер аркуша: 20 x 12 см
Памер выявы: 16.8 x 8.8 см
< Папярэдні | Наступны > |
---|