Падобныя матэрыялы
Калекцыя > Асоба > 1633: Merian > Крыштоф Радзівіл (1585–1640) [Th.Eu.]
Крыштоф Радзівіл (1585–1640) [Th.Eu.]
CRISTOPHORVS RADZIVILIVS. DEI GRATIA Dvx Birzae Et Dvbinki...
Крыштоф Радзівіл (1585–1640) – князь з біржанскае лініі Радзівілаў
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Merian
Год выдання: пасля 1663, Франкфурт-на-Майне
Памер аркуша: 19.5 х 35 см
Памер выявы: 11 х 14 см
Гетман польны літоўскі (з 1615), кашталян і ваявода віленскі (з 1633), вялікі гетман літоўскі (з 1635). Сын Крыштофа Мікалая Радзівіла Пяруна. Не аднойчы вызначаўся як смелы і таленавіты вайсковы дзяяч у ваенныя часы, асабліва ў вайне з Расіяй за Смаленск (1632–1634).
Партрэт паходзіць з трэцяга (?) выдання шостага тома хронікі "Theatrum Europaeum", выданага пасля 1663 года (першае 1652, другое 1663). Храналагічны перыяд тома ахоплівае перыяд 1647–1651 гадоў.
< Папярэдні | Наступны > |
---|
катэгорыя: 1633: Merian