1826: Тадэвуш Касцюшка (1746–1817)
KOSCIUSZKO.
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746–1817) – кіраўнік паўстання 1794 года
Тэхніка: літаграфія
Мастак: Mauzaisse
Выдавецтва: Quénot and Motte
Год выдання: 1826, Парыж
Памер аркуша: 53.5 х 35 см
Памер выявы: 28 х 23 см
Кошт: 250–300€
Пасля паразы паўстання 1794 года і вызвалення з расійскага палону Тадэвуш Касцюшка знаходзіўся ў эміграцыі. У 1806 годзе ад Напалеона яму прапаноўвалі падняць паўстанне ў Польшчы і ўзначаліць герцагства Варшаўскае, але Касцюшка адмовіўся. Сёння Касцюшка нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.
Літаграфія выканана французскім мастаком Жанам-Бацістам Мазэсам (Jean-Baptiste Mauzaisse, 1784–1844) і паходзіць з альбома "Contemporains étrangers ou recueil iconographique...". У выданні таксама прысутнічаюць яшчэ два цікавыя партрэты. Гэта літаграфія Генрыха Валуа, выкананая таксама Мазэсам, і прыгожы партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага аўтарства Анры Грэведона (Henri Grévedon, 1776–1860).
Наступны > |
---|