1833: Ян Сабескі (1629–1696)
John Sobieski. From an original Picter in the Gallery of the Louvre
Ян Сабескі (1629–1696) – кароль польскі і вялікі князь літоўскі
Тэхніка: гравюра на метале
Гравёр: J.Tomson
Выдавец: Charles Knight, Лондан
Год выдання: 1833
Памер аркуша: 17 х 25 см
Памер выявы: 10.6 х 13.3 см
Кошт: 30–50€
Ян Сабескі ўвайшоў у гісторыю як выдатны вайскавод, апякун навукі і мастацтва, у часы яго кіравання Рэч Паспалітая зведала свой апошні ўздым. Удзельнік вайны супраць казакоў Б.Хмяльніцкага, удзельнік Паўночнай вайны 1655–1660 гадоў у чыне палкоўніка, Невядомай вайны 1654–1667 гадоў. У 1667 годзе разбіў з 3-тысячным войскам 30-тысячнае казацка-татарскае войска. Але сапраўдную славу прынесла яму перамога ў Хоцінскай бітве 1673 года. У 1674 годзе быў абраны каралём і вялікім князем. У 1683 годзе пад яго кіраўніцтвам пад Венай была разбітая турэцкая армія, такім чынам з Еўропы была знята турэцкая пагроза.
Гравюра выканана з арыгінальнага партрэта выдатным англійскім гравёрам Джэймсам Томсанам (1788–1850). Паходзіць з галерэі партрэтаў 1833 года, выданне здзейсненае выдаўцом Чарльзам Найтам (1791–1873).
19 стагоддзе – залаты час рэпрадукцыйнай гравюры, пашыранае выкарыстанне гравюры ў тыя часы зрабіла даступнымі шэдэўры графічнага мастацтва. Ілюстрацыі і партрэты Томсана для цэнтральных выданняў з'яўляюцца сапраўднымі мастацкімі творамі тыражнай графікі. Майстарская тэхніка дакладна перадае фактуру і асветленасць матэрыялаў.
< Папярэдні | Наступны > |
---|