Сандамір 1656 год
Conflictus inter SVECOS et LITHVANOS dimidio ab Urbe Sandomiria milliari.
Тэхніка: медзярыт
Мастак: E.J.Dahlbergh
Выдавец: S.Pufendorf
Год выдання: 1696, Нюрнберг
Памер выявы: 57 х 28 см
Кошт: >350€
Гравюра з кнігі "De REBUS A CAROLO GUSTAVO SVECIÆ REGE GESTIS", выданай Самуэлям Пуфендорфам (1632–1694).
Горад Сандамір быў захоплены шведамі ў 1655 годзе. Падзеі, адлюстраваныя на гравюры, датаваныя 25 сакавіка 1656 года. На гэты час тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага амаль поўнасцю акупавана расійскімі войскамі, Карона Польская, пасля цяжкіх паразаў ад шведаў і капітуляцыі Варшавы і Кракава, таксама занятая шведамі.
З восені 1655-га ролю вялікага гетмана літоўскага фактычна выконвае віцебскі ваявода Павел Ян Сапега, змяніўшы неардынарнага і выбітнага чалавека свайго часу – Януша Радзівіла, які дзеля выратавання Літвы падпісаў унію са Швецыяй, за што быў абвінавачаны ў здрадзе. У 1656 годзе пад Сандамірам знаходзіўся кіеўскі ваявода Стафан Чарнецкі, які паспяхова супрацьстаяў шведам. Павел Сапега, які аб'яднаў вакол сябе рэшткі арміі Княства, спачатку накіраваў да Сандаміра двухтысячны аддзел, а пасля афіцыйнага прызначэння вялікім гетманам павёў і асноўныя сілы супраць шведаў у Польшчу.
Auctior et Correctior Tabula Chorographica
REGNI POLONIÆ,
Vicinarumque Regionum, ubi itinera, quae Seren...
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: S.Pufendorf
Год выдання: 1696, Нюрнберг
Памер аркуша: 42 х 36 см
Памер выявы: 37.6 х 28.8 см
Кошт: >300€
У кнізе змешчана карта Каралеўства Польскага, на якой акрэслена толькі памежная з Каронай частка Вялікага Княства Літоўскага, указаны некаторыя населеныя пункты: Берасце (з пазнакай старонкі апісання аблогі), Горадня, Вільня, Трокі, Слонім, Ваўкавыск і іншыя, частка з іх лакалізаваны вельмі ўмоўна, пункцірнымі рысамі паказны шляхі перасоўвання войскаў.
< Папярэдні | Наступны > |
---|