Якаб Сандрарт 1687 год. LITHUANIAE & RUSSIA ALBA
MAGNUS DUCATE: LITHUANIAE & RUSSIA ALBA
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Якаб Сандрарт
Друкар: Abraham Lichtenthalern
Год выдання: 1687, Нюрнберг
Памер карты: 25 х 13 см
Рэдкая карта з кнігі "Des Königreichs Pohlen Lands-Staats..." нямецкага мастака-гравёра Якаба Сандрарта (Jacob von Sandrart, 1630–1708). Фактычна паўтарае частку карты Гіёма Ле Васера дэ Баплана "Nova totius regni Poloniae" 1652 года. Падчас навучання ў Вільгельма Гондзі (Wilhelm Hondius, 1598?–1658?) у Гданьску Якаб Сандрарт, падобна, сустракаўся з Гіёмам Бапланам. Важнае пытанне: чаму Гіём Баплан, які спецыялізаваўся па паўднёвых межах Рэчы Паспалітай, прывёў харонім Русь Белая ў картушы карты, — будзе закранацца ў адмысловым артыкуле, прысвечаным гэтай карце. У кнізе акрамя карт прысутнічаюць віды гарадоў: Гродна, Кіева, Смаленска ды інш.
RUSSIA ALBA ахоплівае Полаччыну і стратэгічны Днепра-Дзвінскі калідор да вытокаў Бярэзіны ўглыб Вялікага Княства Літоўскага.
< Папярэдні | Наступны > |
---|