Спадкаемцы Гомана 1775 год. RUSSUSCH LITAUEN
CHARTE von RUSSUSCH LITAUEN,
welche die von Polen an Russland abgetretene Woiewodschaften, Liefland, Witepsk, Mscislaw, und Theil der Woiewodschaften Polock und Minsk enthalt.
Тэхніка: медзярыт
Выдавецтва: Спадкаемцы Гомана
Год выдання: 1775, Нюрнберг
Памер аркуша: 56 x 68 см
Памер карты: 44.3 х 55.5 см
Ёган Бапціст Гоман (Johann Baptist Homann, 1664–1724) заснаваў выдавецтва "Ioh. Baptisto Homanno" у 1702 годзе ў Нюрнбергу. Пасля доўгага панавання галандскай школы ў картаграфіі выдавецтва Гомана стала вядучай картаграфічнай вытворчасцю ў Германіі. Першы атлас быў апублікаваны ў 1707 годзе. Пасля смерці Ёгана Бапціста Гомана справу працягваў яго сын Ёган Крыштаф Гоман (1703–1730), а з 1730-га фірма кіравалася іншымі нашчадкамі, якія да 1848 года выдавалі атласы пад тарговай маркай "Спадкаемцы Гомана" ("Homann Erben").
Карта паказвае тэрыторыі Рэчы Паcпалітай, страчаныя ў выніку першага падзелу 1772 года. Карта ахоплівае тэрыторыю, з якой назва Белая Русь пачала пашырацца на захад.
< Папярэдні | Наступны > |
---|