Паола Санціні 1776 год. LITHUANIE RUSSIENNE
CARTE DE LA LITHUANIE RUSSIENNE
qui comprend les PALATINATS de LIVONIE, de WITEPSK, de MISCISLAW,
et une partie de ceux de POLOCK et de MINSK
cédés par la POLOGNE à la RUSSIE.
Dressée sur l’Exemplaire des Héritiers HOMANN 1775.
A' VENISE, Par P. Santini 1776.
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Паола Санціні
Год выдання: 1776, Венецыя
Памер аркуша: 52 х 74 см
Памер карты: 45.5 х 56 см
Карта была падрыхтавана венецыянскім картографам і выдаўцом Паола Санціні (Paolo Santini, 1729–1793), упершыню апублікавана ў 1776 годзе ў "Atlas Universel dressée sur les meuilleures cartes modernes." Як бачым са звестак, прыведзеных у картушы, карта створана па выданні 1775 года фірмы "Спадкаемцы Гомана".
Санціні супрацоўнічаў з французскім картографам і выдаўцом Жанам Жанвье (Jean альбо Robert Janvier, 1746–1776) і пазычыў яму большую частку сваіх карт. На той час было развіта супрацоўніцтва ў картаграфіі, склаліся пэўныя нормы захавання аўтарскага права. Другая палова 18 стагоддзя – час дамінавання французскіх атласаў, гэта адбылося шмат у чым з-за актыўнага супрацоўніцтва з італьянскімі і англійскімі картографамі.
У 1784 Санціні прадаў плыты Джузэпа Антоніа Рэмандзіні (Giuseppe Antonio Remondini, 1747–1811), які працягваў друкаваць карту, дадаўшы ў картуш сваё імя.
Падобную карту, якая таксама ахоплівае ўсю цэнтральную і ўсходнюю Беларусь, друкаваў з 1781 года італьянскі выдавец Антоніа Затта.
< Папярэдні | Наступны > |
---|