WESTRUSSLAND 1890 год. Бібліяграфічны інстытут
WESTRUSSLAND.
Тэхніка: высокі друк
Выданне: Meyer
Год выдання: 1890, Лейпцыг
Памер аркуша: 32.4 х 25 см
Памер карты: 26.8 х 20.7 см
Маштаб: 1 : 3 700 000
Карта Заходняй Расіі падрыхтавана ў буйным выдавецтве "Бібліяграфічны інстытут", заснаваным Ёзафам Мейерам (Carl Joseph Meyer, 1796–1856). Выдавецтва выпусціла шмат серыйных навукова-папулярных зборнікаў, атласаў і энцыклапедый.
На карце прыведзены межы царства Польскага ў складзе Расійскай імперыі, гэты тэрытарыяльны ўклад існаваў з 1815 па 1917 год (на карце паказана мяжа па стане на 1866 год). Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гадоў расійская адміністрацыя перайшла да адкрытай русіфікацыі краю, літоўцамі (ліцвінамі) сталі называць балтамоўных жыхароў Ковенскай і Віленскай губерніі, мясцовыя каталікі сталі "палякамі", а Беларусь, пасля кароткага часу папулярызацыі, была перайменавана на Паўночна-Заходні край.
< Папярэдні | Наступны > |
---|