Яўхім Карскі 1903 год. ЭТНОГРАФИЧЕСКАЯ КАРТА
ЭТНОГРАФИЧЕСКАЯ КАРТА БҌЛОРУССКАГО ПЛЕМЕНИ,
Составл. въ 1903 г.
БҌЛОРУССКІЕ ГОВОРЫ.
Тэхніка: высокі друк
Складальнік: Яўхім Карскі
Выдавец: Вяржбіцкі
Год выдання: 1903, Варшава(?)
Памер карты каля: 55 х 45 см
Яўхім Фёдаравіч Карскі (1860–1931) – выбітны філолаг-славіст, першы навуковы даследчык беларускай мовы, літаратуры і этнаграфіі. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, дэлегат і ганаровы старшыня Першага ўсебеларускага з'езда.
Карту суправаджала датаваная 1902 годам (месца выдання Санкт-Пецярбург) брашура Яўхіма Карскага "Къ вопросу объ этнографической картҌ белорусскаго племени", у якой прыведзены крытэры размежавання. У самым пачатку пазначана, што асноваю для вызначэння межаў Беларускай вобласці сталася выключна мова.
Складзеная па моўнай прыкмеце, карта аказала моцны ўплыў на фарміраванне беларускай ідэі ў беларускіх палітычных колах. Карта акрэсліла межы пражывання пераважнага беларускамоўнага насельніцтва і легла ў аснову далейшага тэрытарыяльнага ўклада дзяржавы Беларусь.
< Папярэдні | Наступны > |
---|