Падобныя матэрыялы
Жорж-Луі Ле Руж 1745 год. LE ROYAUME DE POLOGNE
LE ROYAUME DE POLOGNE
Le Grand Duche DE LITHUANIE
Suivant les Nouvelles Observations
Par et chez le Sr.Le Rouge Ingenieur
Geographe du Roy rue des Gr.ds
Augustins APARIS 1745.
Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае згодна з найноўшымі назіраннямі
Пасярэдніцтвам сэра Ле Ружа каралеўскага географа.
Парыж 1745.
Тэхніка: медзярыт
Картограф: Жорж-Луі Ле Руж
Год выдання: 1745, Парыж
Памер аркуша: 64 х 53.5 см
Памер карты: 63.5 х 48.5 см
Гэта не вельмі распаўсюджаная карта Рэчы Паспалітай выканана французскім картографам Жоржам-Луі Ле Ружам (Georges-Louis Le Rouge, 1712?–1790?). Трэба адзначыць, што на працягу 18 стагоддзя французская картаграфія трывала замацавала за сабой лідарскія пазіцыі ў свеце.
Карта адпавядае тагачаснаму тэрытарыяльнаму ўкладу Кароны, Вялікага Княства і памежных земляў. Княства Літоўскае ўключае ўласна княства (GRAND DUCHE LITHUANIE), Русь Белую (RUSSIE BLANCHE), Самагетыю (SAMOGETIE). Назва Белай Русі ахоплівае сярэднюю цечу Дняпра ад Магілёўшчыны, уключае ў сябе Палессе і ссоўваецца на поўдзень да Валыні (VOLHINIE).
Сустракаюцца пазнейшыя асобнікі з праўкамі ў картушы. Другі варыянт – зрэзана дата ў картушы. Трэці варыянт, створаны пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, – у картушы быў выразаны адпаведны надпіс і нанесены новыя межы. Шэраг выдавецтваў перараблялі карты падобным чынам пасля першага падзелу, пазначаючы тэрыторыі, якія былі анексаваныя суседнімі краінамі: Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Наяўнасць такіх правак дазваляе датаваць падобныя выданні пазней за 1772 год.
< Папярэдні | Наступны > |
---|