дэ Вагандзі 1748 год. ETATS DE LA COURONE DE POLOGNE
ETATS DE LA COURONE DE POLOGNE ou sont les ROYAUES. DE POLOGNE, LE GRD. DUCHE. DE LITHUANIE, LA RUSSIE NOIRE, LA VOLHINIE &c
Par le Sr.ROBERT, Geographe or d?du Roi. avec Priwilege 1748. Echelle Lieus d'une heure
Тэхніка: медзярыт
Картографы: Жыль Рабэр дэ Вагандзі, Дзідзье Рабэр дэ Вагандзі
Год выдання: 1748, Парыж
Памер аркуша: 23 x 18.5 см
Памер карты: каля 21.3 х 16.4 см
Маштаб: каля 1 : 3 800 000
Карту выдавалі французскія картографы Жыль Рабэр дэ Вагандзі (Gilles Robert de Vaugondy, 1688–1766) і яго сын Дзідзье (Didier Robert de Vaugondy, 1723–1786). Карта выдавалася з 1748 года. Прыведзеная карта выходзіла ў "ATLAS PORTATIF. Universel Et Militaire...Par M.Robert, Geographe ordinaire du Roi... 1748". На карце ўказаны аўтар: Sr.Robert. Абодва падпісы: M.Robert і Sr.Robert – належаць Жылю Рабэру дэ Вагандзі і часцяком сустракаюцца на яго выданнях. Вядомыя іншыя варыянты гэтай карты, часцей сустракаецца датаваная 1750-м годам, якая выходзіла ў атласах да 1780-х гадоў.
< Папярэдні | Наступны > |
---|