Нікаля Сансон 1655 год. GERMANO-SARMATIA
image from gallica.bnf.fr
GERMANO-SARMATIA in qua Populi maiores VENEDI, et AESTIAEI, PEUCINI, et BASTARNAE in minores Populos divisi ad hodiernam locorum, et Regionum positionem respondent.
Autore N. Sanson. Abbavillaeo, et Christianiss. Galliar. Reg. Geographo. Cum Privilegio 1655.
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Нікаля Сансон
Гравёр: Jean Somer Pruthenus
Год выдання: 1655, Парыж
Памер аркуша: 57 x 44 см
Памер карты: 55.5 х 39 см
Карта старажытнага свету з арэаламі пражывання плямёнаў у пачатку эры ў межах Германіі і Еўрапейскай Сарматыі. Падрыхтавана французскім картографам Нікаля Сансонам (Nicolas Sanson de Abbeville, 1600−1667). Амаль што ў сучасных беларускіх межах пазначаны Венеды (VENEDI) − старажытнаславянскі народ. Даследчыкі спрачаюцца аб дакладным размяшчэнні гэтай племянной групы і яе ролі ў генезісе народаў Усходняй Еўропы.
У 1720 годзе перавыдавалася ў выдавецтве Карнэліўса Марцье (Cornelis Mortier, 1699−1783) і Ёханса Ковенса (Johannes Covens, 1697−1774).
< Папярэдні | Наступны > |
---|