Падобныя матэрыялы
- Нікаля Сансон 1666 год. MINSK, et MSEISLAW
- Нікаля Сансон 1665 год. POLOCZK, WITEPSK, MSEISLAW
- Нікаля Сансон 1665 год. NOWOGRODECK LITAWISKI
- Нікаля Сансон 1655 год. GERMANO-SARMATIA
- Тэрыторыя сучаснай Беларусі на карце Ідрысі (1154 г.)
- Аб удакладненні датавання карты ВКЛ ўзору 1613 года
- Об уточнении датировки карты Великого Княжества Литовского образца 1613 года
Нікаля Сансон 1665 год. WILNA et TROKI
PARTIE DE LITHUANIE
ou sont les PALATINATS de WILNA et TROKI,
subdivises en leurs CHASTELLENIES. et Partie du Palat.AT de Minsk. Par le Sr. SANSON d'Abbeville Geographe ordinaire du Roy. A Paris chez Pierre Mariette, rue Saint Iacques a l'Esperance, Auec priuilege pour vingt ans, 1665
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Нікаля Сансон
Выдавец: П'ер Мар'ет (Pierre Mariette)
Гравёр: Абрагам Пейрунэн (APeyrounin sculp.)
Год выдання: 1665, Парыж
Памер аркуша: 59 x 44 см
Памер карты: 55.2 х 41.8 см
Маштаб: каля 1 : 1 850 000
Нікаля Сансон (Nicolas Sanson de Abbeville, 1600–1667) – пачынальнік французскай картаграфіі. Падрыхтаваў пятнаццаць аркушаў тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Мы прыводзім чатыры аркушы: тэрыторыі Княства і смежныя землі. На тэрыторыю Украіны прыходзіцца шэсць аркушаў. І калі "беларускія аркушы" ёсць перапрацоўкамі папярэдніх выданняў, у асноўным, Радзівілаўскай карты, то карта ўкраінскіх земляў абапіралася на наватарскі матэрыял французскага картографа Гіёма Ле Васера дэ Баплана (Guillaume Le Vasseur de Beauplan, 1595–1685), які з 1630-х па 1648 год займаўся фартыфікацыяй паўднёвых межаў Рэчы Паспалітай.
Карты ўвайшлі ў атлас "Cartes Générales de la Géographie Anciennes et Nouvelles...", друкаваны сынамі Адрыенам (Adrien Sanson de Abbeville, 1639–1718) ды Гіёмам (Guillaume Sanson de Abbeville, 1633–1703) з 1675 года. Пазней большасць плыт картаграфічнай кампаніі Сансон перайшла ў спадчыну да Жыля Рабэра дэ Вагандзі (Gilles Robert de Vaugondy, 1688–1766).
< Папярэдні | Наступны > |
---|