Карта свету Дж. А. Вавасорэ 1520-30-я гады, факсімільная копія
Opera di Giouãni andrea Vauassore ditto Vadagnino
|
|
Перавыданне прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадруку. На карце паказаны свет, у якім жыў і працаваў наш першадрукар і асветнік Францыск Скарына.
Карта свету венецыянскага картографа Джавані Андрэа Вавасорэ – сапраўдная жамчужына картаграфічнага мастацтва. Надзвычай рэдкая: у свеце захавалася пяць альбо шэсць асобнікаў, прычым не ўсе з іх маюць поўную выяву.
З імем Джавані Андрэа Вавасорэ звязаны шэраг ключавых карт, ён аўтар першай друкаванай марской карты (Усходняга Міжземнамор'я, 1539 год). Звычайна выданні Вавасорэ не былі багатымі на найноўшыя геаграфічныя звесткі, але якасна адрозніваліся ў эстэтычным плане.
Венецыянская рэспубліка моцна паўплывала на ранні этап развіцця картаграфіі. Яшчэ ў самым пачатку 16 стагоддзя, Марка Беневентана ў Венецыі падрыхтаваў новыя карты для "Геаграфіі" Пталамея, надрукаванай у Рыме ў 1507 годзе, і гэта было восьмае выданне твору старажытнагрэчаскага географа (першая друкаваная "Геаграфія" Пталамея выйшла ў 1477 годзе ў Балоніі).
Кожнае наступнае выданне адрознівалася ад папярэдняга новымі інтэрпрэтацыямі класічных карт, а таксама з'яўленнем "новых" карт. Прадстаўленая карта Джавані Андрэа Вавасорэ абапіраецца на прыгожую карту свету Бернарда Сільвануса (Bernard Sylvanus), што выходзіла ў венецыянскім выданні "Геаграфіі" 1511 года. На жаль, карта не датаваная, па адных звестках друкавалася яна ў 1530-х альбо 1540-х гадах, па іншых – магла быць падрыхтавана раней, яшчэ ў 1522 годзе.
|
|
|
|
|
|
|
|
Карта выканана ў авальнай праекцыі. Землі паміж Балтыкай і Чорным морам пазначаны як SARMATIA DEVROPA, выяўлены рэкі Дняпро (boristene f.), Заходняя Дзвіна і Дон (Tanai fiu), якія выцякаюць з міфічных гор Ripher monte. Дняпро прысутнічае і як назва аднаго з кліматычных паясоў per boristene, гэты красамоўны факт сведчыць пра ўдзел прылеглых да яго абшараў у жыцці старажытнага свету.
Вартасць геаграфічнай карты свету першай паловы 16 стагоддзя часта ацэньваецца па тым, як адлюстраваны Новы свет. На Opera di Giouãni andrea Vauassore можам бачыць mundus nouus, terra sanctae crucis, terra cube, isu ispaniarum.
Зямную кулю абдуваюць 12 вятроў: Septentrione Borea, Aquilonc, Licia, Subsolano, Euro Noto, Austro Noto, Libonoto, Aphrico, Zephiro Etponente, Lauro, Lircio.
Скароты, якія прысутнічаюць на карце:
f, fiu, fiume – рэкі
m., mon., monte, monti – горы
palude – балота, возера
meroi – востраў
Графічная майстэрня imago.by – праект факсімільнага друку рэдкіх карт і гравюр па тэхналогіях, якія паўсталі больш за пяць стагоддзяў таму. Уся работа выконваецца майстрамі ўручную з улікам усіх асаблівасцяў старадаўняй традыцыі. Факсімільныя копіі, адноўленыя ў майстэрні imago.by, практычна поўнасцю адпавядаюць арыгінальным старадрукам. e-mail:
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
|