Тамаш Макоўскі. Гравюра Горадні. 1600 год.
GRODNA
|
|
Гравюра Горадні Тамаша Макоўскага "Civitatis GRODNAE Vera delenatio ere[cta] facta Anno 1600". Копію выканаў Зміцер Шапавалаў.
У самым пачатку 1600-х Тамаш Макоўскі выканаў серыю гравюр з відамі гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. Вядома толькі дзве гравюры, якія захаваліся ў арыгіналах — гэта выявы Коўна і Біржаў, яны экспануюцца ў Літоўскім нацыянальным мастацкім музэе. Выявы Вільні, Горадні, Нясвіжа, Трокаў, Клецка вядомы па фотакопіях і кніжных выданнях першай паловы ХХ стагоддзя.
Падобна, што гэтыя гарадскія панарамы і відарысы (у паменшаным выглядзе) ўпрыгожвалі насценную карту Вялікага Княства Літоўскага, падрыхтаваную ў Нясвіжы каля 1603 года.
Гравюра "Civitatis GRODNAE Vera delenatio ere[cta] facta Anno 1600" адзіная з гэта серыі датаваная. На гравюры выяўлены каралеўскі замак, Фара Вітаўта, ратуша і гарадскі магістрат, касцёл бернардзінцаў. На пярэднім плане рака Нёман.
Копія выканана на меднай пласціне і выдатна перадае графічную манеру Тамаша Макоўскага. Тыраж надрукаваны ўручную на пракатным друкарскім прэсе. Пласціна перададзена на экспазыцыю ў Гарадзенскі замак.
|
|
|
|
|
|
|
|
Графічная майстэрня imago.by – праект факсімільнага друку рэдкіх карт і гравюр па тэхналогіях, якія паўсталі больш за пяць стагоддзяў таму. Уся работа выконваецца майстрамі ўручную з улікам усіх асаблівасцяў старадаўняй традыцыі. Факсімільныя копіі, адноўленыя ў майстэрні imago.by, практычна поўнасцю адпавядаюць арыгінальным старадрукам. e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript |