Падобныя матэрыялы
1615: Жыгімонт ІІ Аўгуст (1520–1572)
SIGISMVNDVS AVGVSTVS II. D. G. REX POLONIAE, MAGN.- DVX LITVANIAE. etc.
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Nicolaes de Clerck
Год выдання: 1615, Арнэм (Arnhem)
Памер аркуша: каля 19 х 30 см
Памер выявы: 12.5 х 18.5 см
Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст (1520–1572) змяніў на стальцы свайго бацьку Жыгімонта І Старога.
Падчас уладарства Жыгімонта ІІ Аўгуста Вялікае Княства Літоўскае зведала перыяд станоўчых гаспадарчых рэформ і культурнага росквіту. У той жа час вайсковыя няўдачы Вялікага Княства ў змаганні супраць Масковіі за Інфлянты (вайна 1558–1583 гадоў) прывялі да заключэння ў 1569 годзе Люблінскай уніі на ганебных умовах. Кароль асобнымі актамі далучыў да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны, што парушала Статут ВКЛ. Гэтыя дзеянні былі недастаткова мудрымі. Далейшая палітыка апалячвання і акаталічвання, правядзенне контррэфармацыі выклікалі сацыяльныя канфлікты, давалі падставы і магчымасць умешвацца ва ўнутраныя справы суседнім дзяржавам. Агульнае аслабленне Вялікага Княства Літоўскага, якое стагоддзямі канкурыравала з Масковіяй за рускую спадчыну, слабая культурная еднасць Польшчы з украінскімі землямі ў выніку прывялі да раздзелаў Рэчы Паспалітай.
З імем гэтага манарха звязана трагічная гісторыя кахання з прадстаўніцай роду Радзівілаў – Барбарай. Іх шлюб быў нядоўгім, у 1551 годзе Барбара Радзівіл пры загадкавых абставінах памерла.
< Папярэдні | Наступны > |
---|