Падобныя матэрыялы
1615: Генрых Валуа (1551–1589)
HENRICVS III. D. G. GALLIAE ET POLONIAE REX CHRISTIANISS
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Nicolaes de Clerck
Год выдання: 1615, Арнэм (Arnhem)
Памер аркуша: каля 19 х 30 см
Памер выявы: 12 х 18.8 см
Генрых Валуа (1551–1589) – кароль Рэчы Паспалітай (1574, фармальна па 1575 год), з 1574 года кароль Францыі.
Быў абраны каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім пасля смерці апошняга з Ягелонаў Жыгімонта ІІ Аўгуста, які не пакінуў нашчадкаў. У 1574 годзе Генрых Валуа займеў шанцы атрымаць французскую карону і фактычна збег у Францыю, дзе яго абралі каралём пад імем Генрыха III, пры гэтым ён да канца жыцця карыстаўся тытуламі караля польскага і вялікага князя літоўскага. Безкаралеўе ў Рэчы Паспалітай працягвалася да 1575 года, калі каралём Польшчы быў абраны Стафан Баторый, ў 1576 года каранаваны на вялікага князя літоўскага.
< Папярэдні | Наступны > |
---|