Падобныя матэрыялы
1615: Ілжэдзмітрый І (?–1606)
DEMETRIVS MAGNVS - DVX MOSCOVIAE IMPERAT. RVSSIAE. etc.
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Nicolaes de Clerck
Год выдання: 1615, Арнэм (Arnhem)
Памер аркуша: каля 19 х 30 см
Памер выявы: 13.1 х 19.2 см
Ілжэдзмітрый І (?–1606) — расійскі цар з 1 чэрвеня 1605 года па 17 (27) траўня 1606 года, па распаўсюджанай гістарыяграфічнай традыцыі — першы з трох самазванцаў, якія называлі сябе сынамі Івана Жахлівага і прэтэндавалі на расійскі сталец. У выданні дэ Клерка таксама прысутнічаюць партрэты папярэдніх маскоўскіх правіцелей Івана IV Жахлівага і яго сына Фёдара І Іванавіча.
Выява, надрукаваная Нікаласам дэ Клеркам, выбіваецца з шэрагу іншых выяў Ілжэдзмітрыя І, таксама яна не адпавядае тагачасным пісьмовым сведчанням. Ілжэдзмітрый выяўлены ў сармацкім строі, з вусамі. Яшчэ адна падобная гравюра англійскага гравёра Томаса Коксана (Thomas Cockson, 1591–1636) друкавалася пасля 1616 года ў Англіі.
Крыніцай для абедзвюх гравюр мог быць медзярыт фламандскага гравёра Пітэра дэ Ёдэ (Pieter de Jode I, 1570–1634) з лацінскім надпісам "DEMETRIVS MAGNVS DVX MOSCOVIAE" і пазнакай на французскай мове аб забойстве князя сваімі людзьмі 18 траўня 1606 года.
![]() |
![]() |
DEMETRIVS MAGNVS DVX MOSCOVIAE Pet. de Iode excud.
|
DEMETRIUS / IMPERATOR RUSSIAE / MAGNUS DVX MOSCOVIAE... |
< Папярэдні | Наступны > |
---|