Вільня 1840 год. Від з Зялёнага моста
VUE DE VILNA
prise de la tête du pont vert, 20 Février 1840
(Russie)
Тэхніка: літаграфія
Выдавец: J.Lemercier, A.Bertrand
Мастак: B.Lauvergne
Друкар: Sabatier
Год выдання: 1852, Парыж
Памер аркуша: 54 х 34 см
Кошт: >350€
Да выявы маецца гістарычная даведка прыблізна наступнага зместу: Вільня вялікі горад, сталіца Літвы, вядомы сваім універсітэтам*, заснаваным у 1579 годзе біскупам Валяр'янам Пратасевічам**, пасля падтрымліваўся імператарам Аляксандрам, аднак быў скасаваны ў 1832 годзе; батанічны сад, як і раней, замацаваны за медыка-хірургічнай акадэміяй. Пасля заняцця без бою Коўна Напалеон усталяваў Віленскую акругу; да пачатку кампаніі імператар Аляксандр займаўся ўмацаваннем літоўскіх палкоў і незадоўга выехаў. Маршал Нэй цалкам пакінуў Вільню 10 снежня. Побач, у Ашмянах, Напалеон падчас вяртання з Масквы ледзь не быў захоплены казакамі Сяславіна.
* у першай палове 19 стагоддзя найбуйнейшы ў Еўропе па колькасці навучэнцаў.
** віленскі біскуп Валяр'ян Пратасевіч-Шушкоўскі быў адным з галоўных ініцыятараў адкрыцця Віленскага езуіцкага калегіума ў 1570 годзе, а заснавальнікам Віленскай акадэміі (ператворана ва ўніверсітэт у 1803 годзе) уважаецца кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стафан Баторый.
< Папярэдні | Наступны > |
---|