Меркаванні на Добрым: Гісторыя картаграфіі
На Добрым канале выйшаў цыкл з трох перадач пра гісторыю картаграфіі. З вядучымі канала гутарыў гісторык Ілля Андрэеў. Размова пачынаецца з агляду выдання Станіслава Александровіча "Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага".
І канешне, вядучыя разважаюць аб геаграфічных уяўленнях на усходнееўрапейскіх абшарах, аб розных эпохах і ролі картаграфіі. Што хаваецца за прывабнасцю старажытнай картай? Монстры і хімеры, ды іншыя ілюзіі гэта частка светаўспрыняцця або наўмыснае скажэнне рэчаіснасці?
Пытанне, якое засталося без адказу: "Ці гэта карты дапамагалі мяняць уяўленні, або наадварот - новыя ідэі і светапогляды, паступовае развіццё навукі знаходзіл сваё адлюстраванне на картах." Ісціна недзе побач )
1. МЕЖЫ АД МОРА ДА МОРА: КАРТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА | ВЫДАННЕ КНІГІ С.АЛЕКСАНДРОВІЧА >>
2. СТАРАЖЫТНАЯ КАРТАГРАФІЯ. ЦІ БЫЛІ СТАРАЖЫТНЫЯ КАРТЫ ДАКЛАДНЫМІ? | ГІСТОРЫЯ КАРТАГРАФІІ >>
3. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ НА СТАРАДАЎНІХ КАРТАХ. САРМАТЫЯ ПРАСТОРА ПАМІЖ ЧОРНЫМ І БАЛТЫЙСКІМ МОРАМ? >>
< Папярэдні | Наступны > |
---|