Дзённік падарожжаў Філіпа Хайнхофера 1617 года

Дзённік падарожжаў Філіпа Хайнхофера 1617 года

Дзённік падарожжаў Філіпа Хайнхофера 1617 года, які ўтрымліваў звесткі з Саксоніі, Франконіі, Памор'я, і Маркграфства Бранденбург.

Філіп Хайнхофер (1578 - 1647) быў дыпламатам і арт-дылерам з Аўгсбургу. Але перадусім калекцыянерам, самым сапраўдным, які не пераставаў здзіўляцца любым праявам жыцця, якому было цікава збіраць усё: ад аўтографаў да стану надвор'я на кожны дзень. А яшчэ ён вырабляў так званыя Калекцыйныя шафы (Kunstschränke) на розныя тэмы.

Ідэя была не новая, калекцыі дзівосаў і рэдкасцяў у тым або іншым выглядзе меліся пры кляштарах, пры магнацкіх і княскіх дварах. Але Хайнхофер дапрацаваў гэтую ідэю, надаў ёй канцэптуальнасці і камерцыйнасці! Яго калекцыйныя шафы ўключалі ювелірныя вырабы, медычныя і музычныя інструменты, мініятурныя копіі розных прадметаў, гадзіннікі, компасы, тэлескопы, шахматы і г.д., усё было зроблена па-майстэрску і з каштоўных матэрыялаў. Калекцыйныя шафы адрозніваліся паміж сабой і былі тэматычнымі, у пэўным сэнсе гэта былі прадметныя энцыклапедыі з натуразнаўства, культуры і гісторыі.

Ужо ў той час Хайнхофер ведаў, што калекцыянаваць можна ўсё. Напрыклад ён збіраў аўтографы вядомых асоб (а яго дзейнасць у якасці палітычнага агента ў гэтым яму спрыяла). Гэты таксама не было яго прыдумкай, альбомчыкі для аўтографаў ужо ў той час былі досыць распаўсюджанымі, але ў альбоме Хайнхофера кожны аркуш быў аздоблены ілюстрацыямі. У выніку атрымаўся ўнікальны рукапісны арт-аб'ект. Не так даўно альбом быў выкуплены Ніжнесаксонскай Бібліятэкай герцага Аўгуста за 2,8 млн. еўра.

І вяртаючыся да кнігі. Багата ілюстраваная, напісаная цікава: і ўводзіны, і ўласна дзённік. Кніга пагружае ў атмасферу прыдворнага жыцця, дзякуючы назіральнасці і цікавасці Хайнховера даведваемся аб звычаях і модзе, гістарычных падзеях і палітычных інтрыгах і, канечне, аб тагачасных калекцыях і калекцыянерах. Найлепшыя рэкамендацыі!

Filipa Hainhofera dziennik podróży zawierający obrazki z Frankonii, Saksonii..., 1617

Filipa Hainhofera dziennik podróży zawierający obrazki z Frankonii, Saksonii..., 1617
Цв. вокл., 244 с., каляровыя ілюстрацыі.
Пераклад Крыштофа Голды.
Пад рэд. Радаслаў Скрыцкі
Шчэцін 2020, 2-е выд.