Бітва пад Лоевам 1649 год
Delineatio Memorabilis Conflictus et Victoriae Lithuanorum Duce Radivilio de Cricevio et Triginta Sex Millibus Cosacorum obtentae Anno 1649, ultima Julij ad Loiovae Cineres
Тэхніка: медзярыт
Мастак: Christoph Eygierd
Выдавец: M.Merian, K.Merian
Год выдання: 1652, Франкфурт-на-Майне
Памер выявы: 38 х 28 см
Памер аркуша: 42 х 32 см
Кошт: >400€
На гравюры адсутнічае інфармацыя, хто падрыхтаваў план, але праз падабенства з папярэдняй гравюрай можна лічыць, што аўтарам таксама быў палявы картограф капітан літоўскай артылерыі Крыштаф Эгірт (Eygierd). На прыведзеных фрагментах гравюры добра апісана паслядоўнасць падзей у баталіі. Гравюра паходзіць з шостага тома хронікі Матэўса Мерыяна "Theatrum Europaeum".
Пасля з'яўлення інфармацыі аб набліжэнні вайсковых аддзелаў Крычэўскага Януш Радзівіл распачаў арганізацыю абарончых умацаванняў каля Лоева, лагер атачылі чатырма шэрагамі вазоў. Літоўскаму войску ў колькасці каля 7 тысяч чалавек супрацьстаяла горш узброенае казацкае войска агульнай колькасцю да 20 тысяч. Вялікая бітва з аб'яднанымі сіламі казакаў адбылася 31 ліпеня і скончылася паражэннем казакаў, казацкі гетман Міхал Крычэўскі смяротна паранены патрапіў у палон. Пасля 7 жніўня Радзівіл з войскам вырушыў да абозу ў Рэчыцу.
< Папярэдні | Наступны > |
---|