Абоз Януша Радзівіла пад Рэчыцай 1649 год
Сastra defensiva Ducis Rаdiuily Rеciciae / obiecta aduentui Eliae Bohaczenlio cum septuaginta millibus Cosacorum, iacturam Exercitus cum Cricevio vindicantium
Тэхніка: медзярыт
Мастак: Christoph Eygierd
Выдавец: M.Merian, K.Merian
Год выдання: 1652, Франкфурт-на-Майне
Памер выявы: 35 х 23.5 см
Памер аркуша: 39 х 33 см
Кошт: >350€
Гравюра паходзіць з першага выдання (1652) шостага тома хронікі "Theatrum Europaeum". Гэты том меў тры выданні (яшчэ ў 1663 і пасля 1663 года). Храналагічны перыяд тома ахоплівае час 1647–1651 гадоў. Распачынальнікам выдавецкага праекта быў Матэўс Мерыян (1593–1650), працягваў працу над выданнем хронікі яго сын Каспар Мерыян (1627–1686).
На гравюры выяўлены абоз ліцвінаў з абарончымі пабудовамі пад кіраўніцтвам гетмана польнага Януша Радзівіла. Літоўскае войска сканцэнтравала свае галоўныя сілы ў ваколіцах Рэчыцы ў ліпені 1649 года і да кастрычніка чакала падыходу казацкіх войскаў Іллі Багатэнкі. Матэрыял для гравюры падрыхтаваны палявым картографам капітанам літоўскай артылерыі Крыштафам Эгіртам (Eygierd). Падрабязнае тлумачэнне да плана дазваляе дакладна аднавіць размяшчэнне і склад войскаў літоўскіх. У ліпені 1649 года моцныя аддзелы казакаў пад камандаваннем Стафана Пабадайлы, заняўшы і ўмацаваўшы свой стан пад Лоевам, абаранялі пераправы праз Дняпро і стратэгічныя дарогі. Пад Лоеў з рэчыцкага абозу Радзівіл вырушыў 18 ліпеня. Атакі на пазіцыі Пабадайлы 23–25 ліпеня былі спынены звесткамі аб набліжэнні Крычэўскага.
[S.Alexandrowicz, Razwoj kartografii, 1989]
< Папярэдні | Наступны > |
---|