Падобныя матэрыялы
- Гравюра «Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnæ»: новыя акцэнты. Частка ІІІ
- Гравюра «Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnæ»: новыя акцэнты. Частка І
- Гравюра «Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnæ»: новыя акцэнты. Частка ІІ
- Гістарыяграфія першай насценнай карты ВКЛ 1613 г. у друкаваных крыніцах
Вільям Янсон Блаў 1600-я гады
EVROPA recens descripta á Gilielmo Blaeuw.
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Willem Janszoon Blaeu
Год выдання: 1600-я (не датаваная), Амстэрдам
Памер аркуша: 55.8 х 41 см
Карта была падрыхтавана ў пачатку 1600-х гадоў, але актыўна друкавалася для атласаў пачынаючы з 1630 года. Зверху карты намаляваны планы дзевяці еўрапейскіх гарадоў, па баках карта ўпрыгожана дзесяццю фігурамі ў строях пачатку 17-га стагоддзя. Можна пабачыць міфічную выспу Фрысланд з гарадамі каля Ісландыі.
На карце падрабязна паказаная тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага да Люблінскай уніі 1569 года, гэтыя тэрытарыяльныя змены так і не будуць адлюстраваны на карце. Таксама на працягу выдання не рабіліся папраўкі на ўсходніх межах, калі ў 1611 годзе быў адваяваны Смаленск.
Наступны > |
---|
катэгорыя: Еўропа