Ян Блаў 1648 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
MAGNI DVCATVS LITHVANIAE,
et Regionum Adiacentium exacta Descriptio
Illmi ac Excellmi Principis et D˜ni D.Nicolai Christophori Radziwil. D.G. Olÿcae ac in Nieswies Ducis, S.Rom.Imp. Principis in Szÿlowiec ac Mir Comitis, et S.Sepulchri Hierosolimitani Milites etc. Opera, cura et impensis olim facta ac nunc denus hac forma edita a I.Blaeu.
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Я.Блаў
Год выдання: 1648, Амстэрдам
Памер выявы: 51.7 x 43.3 см
Маштаб: каля 1 : 1 900 000
Карта Вялікага Княства Літоўскага створана ў 1648 годзе галандскім картографам і выдаўцом Янам Блаў (Joan Blaeu, 1596–1673) – сынам і спадкаемцам Вільяма Янсона Блаў. Гэтая карта замяніла Радзівілаўскую карту 1613 года, гравіраваную Геселем Герыцам. Калі не лічыць візуальных змен (памер, арыентацыя на захад, дэкаратыўныя элементы), яна паўтарае карту 1613 года. Уключалася ў выданні "Novus Atlas" і "Atlas Maior" фірмы Блаў да 1667 года. Як вядома, ў 1672 годзе падчас вялікага пажару ў Амстэрдаме майстэрня Яна Блаў згарэла. Праз год Яна Блаў не стала. Пасля выдання прызнанага шэдэўра – "Вялікага Атласа" ("Atlas Maior") – былі планы выдаць больш грандыёзную па сваім ахопе "Касмаграфію" Блаў. Лічыцца, што пажар поўнасцю знішчыў выдавецкае абсталяванне і, галоўнае, "інфармацыйныя носьбіты" – медныя плыты, у тым ліку і плыты для каштоўнага выдання 1613 года. Але вядома, што ў 1674 годзе рэшта выдавецкага рыштунку кампаніі Блаў была выкуплена на аўкцыёне Фрэдэрыкам дэ Вітам, у тым ліку і плыта для карты Вялікага Княства Літоўскага 1648 года. Каля 1690 (1689?) года гэтая карта выходзіла ў яго атласе с некаторымі зменамі і іншай выдавецкай пазнакай. Кампанія Блаў у 1698 годзе спыніла сваё існаванне.
У 1680-х (да 1689 года) карта выдавалася ў атласах Абрахама Вольфганга (Abraham Wolfgang) у Амстэрдаме.
Карта арыентавана на захад. У левым ніжнем куце выдавецкая нота: Ioannes Blaue Excudebat. Акрамя асноўнага картуша з назовам бачым картуш, традыцыйны для Радзівілаўскай карты 1613 года і яе пазнейшых перапрацовак, пра палескія балоты: Paludes Polesiae... – і картуш з апісаннем межаў Літвы: Spectator Habes hic Magni Ducatus Lithvaniae... Illustratio finium....
< Папярэдні | Наступны > |
---|