Каспар Мерыян 1672 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
MAGNI DVCATVS LITHVANIAE,
et Regionum Adiacentium exacta Descriptio
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Каспар Мерыян
Год выдання: 1672, Франкфурт-на-Майне
Памер выявы: 36.5 x 31 см
Маштаб: каля 1 : 2 800 000
Карта Вялікага Княства Літоўскага была ўключана ў дзявяты том хронікі "Theatrum Europaeum", што выходзіла ў выдавецтве Матэўса Мерыяна (Matthäus Merian, 1593–1650). Упершыню том выйшаў у 1672 годзе і асвятляў гістарычныя падзеі 1661–1665 гадоў у Еўропе. Некаторыя тамы хронікі перавыдаваліся ў пазнейшыя гады па некалькі разоў, дзявяты том выдавалі яшчэ раз у 1699 годзе.
Карта ёсць зменшанай копіяй карты Літвы Яна Блаў 1648 года, на ёй адсутнічаюць выдавецкія звесткі, тэкст у асноўным картушы скарочаны. Агулам медная плыта выразана менш старанна.
< Папярэдні | Наступны > |
---|
катэгорыя: Вялікае Княства Літоўскае