Падобныя матэрыялы
- Ян Янсон 1649 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Герард Фальк, Пітэр Шэнк 1690-я гады. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Карта ВКЛ. Вільям Янсон Блаў 1631 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Карта ВКЛ. Вільям Янсон Блаў 1631 год. [4 аркушы]
- Насценная карта ВКЛ 1613 год [Упсала]. Вільям Янсан Блаў
- Насценная карта ВКЛ 1613 год [Веймар]. Вільям Янсан Блаў
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Апошняе выданне карты ВКЛ 1613 года Вільяма Блаў
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Последнее издание карты ВКЛ 1613 года Вильяма Блау
- Насценная карта ВКЛ 1613 года з Веймарскай бібліятэкі
- Марсэль ван дэн Брок. Даведнік па атласных картах Абрахама Артэліўса
- Точная датировка антикварных карт Абрахама Ортелиуса
- Карта Великого Княжества Литовского образца 1613 года в библиотеках Польши, Украины и Литвы
- Историография первой настенной карты ВКЛ 1613 г. в печатных источниках
- Гістарыяграфія першай насценнай карты ВКЛ 1613 г. у друкаваных крыніцах
- Аб удакладненні датавання карты ВКЛ ўзору 1613 года
- Об уточнении датировки карты Великого Княжества Литовского образца 1613 года
- Наватарская карта Сарматыі Бярнарда Вапоўскага
- The Innovative Map of Sarmatia by Bernard Wapowski, 1526
- Маторы БНР. Праект стварэння беларускай авіяцыі [дакумент]
Ян Блаў. Карта ВКЛ 1635 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
MAGNI DVCATVS LITHVANIAE,
CAETERARVMQVE REGIONVM ILLI ADIACENTIVM EXACTA DESCRIPTIO
Jll[u]s[tri]s[i]mi ac Excells[i]s[i]mi Pri[n]cipis et D[ommi]ni. D. Nicolai Christophori Radziwil. D.G. Olijcae ac in Nieswies Ducis, S.Rom. Imperii Principis in Szylowiec ac Mir Comitis et S.Sepulchri Hierosolimitani Milites etc. Opera cura et impensis facta ac in lucem edita
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ,
са шматлікімі краямі, што да яго належаць, дакладнае апісанне
Найсвятлейшаму і найвышэйшаму ўладару і пану Мікалаю Крыштофу Радзівілу Божай ласкаю князю на Алыцы і Нясвіжы, князю Святое Рымскае імперыі, графу на Шылаўцы і Міры, рыцару Св. Труны ў Ерусалеме ды інш., чыім стараннем і коштам гэтая праца выйшла ў свет
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Тамаш Макоўскі, Вільям Янсон Блаў
Выдавец: Вільям Янсон Блаў, Ян Блаў
Гравёр: Г.Герыц
Год выдання: 1631–1645, Амстэрдам
Памер карты (без течы Дняпра): каля 73 х 75 см
Маштаб карты: 1 : 1 293 000
[EHC 119]
У папярэднім артыкуле закраналася гісторыя ўзнікнення карты. У 1631 годзе Вільям Янсон Блаў пачаў выдаваць карту ў атласах. Пазней карту выдаваў яго сын – Ян Блаў (Joan Blaeu, 1596-1673) у атласах "Theatrum Orbis Terrarum" і "Novus Atlas" па 1645 год. Карта цечы Дняпра, як правіла, прысутнічала ў атласах асобным аркушым.
Авальны картуш у левым ніжнім куце ўвянчаны гербам Літвы і мае легенду "Signorvm vel Caractervm Declaratio" з абазначэннем дзевяці тыпаў пасяленняў: ад буйнога месца (Urbs) да шляхецкай сядзібы (Pagus cum domo Nobilis). Пад картушам выдавецкая пазнака: "Amsterodami Excudebat Guilhelmus Jans(s)onius sub signo Solarij deaurati. Anno 1613". Ніжэй подпіс гравёра: "Sculptum apud Hesselum Gerardum". Ніжэй на стужцы, упрыгожанай вымяральным цыркулем, тры маштабныя шкалы. На тле Балтыйскага мора (BALTICVM MARE) намаляваны караблі пад галандскімі сцягамі і ружа вятроў. Батальныя сцэны на карце адлюстроўваюць супрацьстаянне з Масковіяй і татарамі, эпізоды Інфлянцкай вайны. Таксама на карце прысутнічае шэраг гістарычных і даведачных пазнак, тры з іх у асобных картушах. На карце азначана 1020 населеных пунктаў, больш за палова з іх упершыню.
Карта складаецца з чатырох склееных аркушаў, карта цечы Дняпра з двух. Рыскі ў месцах стыку аркушаў не маюць непрадрукаванасцяў, а "хаваюцца" пад верхнім аркушам. Гэта, а таксама несупадзенне штрыхоў пры пераходзе на смежны аркуш, сведчыць пра тое, спачатку друкаваліся фрагменты з чатырох асобных плыт, а пасля адбіткі склейваліся. У папярэднім артыкуле мы таксама ўзгадвалі пра атласы, у якіх карта была прадстаўлена раздзеленай на чатыры часткі (асобнымі аркушамі).
< Папярэдні | Наступны > |
---|