Падобныя матэрыялы
- Джавані Антоніа Маджыні 1596 год. TABVLA EVROPAE VIII
- Джавані Антоніа Маджыні 1596 год. MOSCOVIAE IMPERIVM
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Апошняе выданне карты ВКЛ 1613 года Вільяма Блаў
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Последнее издание карты ВКЛ 1613 года Вильяма Блау
- Об уточнении датировки карты Великого Княжества Литовского образца 1613 года
Ян Блаў. Карта ВКЛ з атласу Кленке
MAGNI DVCATVS LITHVANIAE,
CAETERARVMQVE REGIONVM ILLI ADIACENTIVM EXACTA DESCRIPTIO
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Тамаш Макоўскі, Вільям Янсон Блаў
Выдавец: Вільям Янсон Блаў, Ян Блаў
Гравёр: Г.Герыц
Год выдання: 1660, Амстэрдам
Памер карты: каля 73 х 75 см
Маштаб карты: 1 : 1 293 000
Атлас Кленке быў падрыхтаваны ў 1660 годзе і з'яўляецца адным з найбуйнейшых атласаў у свеце. Уключае 41 насценную карту галандскага "залатога стагоддзя", і большасць з іх вельмі рэдкія. Памер, маштаб і канцэпцыя атласа Кленке ўражваюць і сёння, ён ахопліваў усе геаграфічныя веды сярэдзіны 17 стагоддзя. Захоўваецца кніга ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане. Большая частка атласа складаецца з карт галандскіх афіцын Блаў і Гондзі, але прысутнічаюць асобныя галандскія карты іншых выдаўцоў: Аларда (Hugo Allard), Данкертса (Cornelis Danckerts) і Колама (Jacob Colom), а таксама французскія карты Сансона (Nicolas Sanson de Abbeville), Жубрэна (Jean Jubrien) і інш.
Асобнік карты ВКЛ 1613 года для атласа Кленке, верагодна, быў надрукаваны спецыяльна, каля 1660 года, таму можна меркаваць, што плыты захоўваліся ў афіцыне Блаў да пажару 1672 года. У бібліятэчным вопісе карта ВКЛ датуецца "не раней за 1635 год". Падобна, што ў Брытанскай бібліятэцы захоўваецца апошні асобнік "радзівілаўкі", выява якога адпавядае апошняму стану медных плыт.
< Папярэдні | Наступны > |
---|