дэ Вагандзі 1750-я гады. LE ROYAUME DE POLOGNE
LE ROYAUME DE POLOGNE
Par le Sr.ROBERT DE VAUGONDY Geog. ord du Roi...
A PARIS...
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Чарльз Франсуа Дэламаршэ
Картографы: Жыль Рабэр дэ Вагандзі, Дзідзье Рабэр дэ Вагандзі
Год выдання: 1767, Парыж
Памер аркуша: 77 x 55 см
Памер карты: 61.5 х 49 см
Маштаб: каля 1 : 2 400 000
Прыведзены адзін з варыянтаў вялікай карты Рэчы Паспалітай французскіх картографаў дэ Вагандзі (Gilles Robert de Vaugondy, 1688–1766, Didier Robert de Vaugondy, 1723–1786). Гэты варыянт карты выходзіў недзе з канца 1750-х (1759?) і замяніў папярэдні варянт з гербам Рэчы Паспалітай часоў праўлення Аўгуста Саса ў картушы (выдаваўся ў 1752, 1757 і 1793? гадах).
Карта была апублікавана Чарльзам Франсуа Дэламаршэ (Charles Francois Delamarche, 1740–1817) ў "Atlas Universel" – адным з самых важных атласаў 18 стагоддзя. У такім выглядзе карта выдавалася да пачатку 19 стагоддзя (1807 год альбо пазней), за гэты час у картушы рабіліся нязначныя змены.
Радзей сустракаецца карта, што выходзіла ў венецыянскіх выданнях "Atlas Universel..." 1776 года Франсуа Санціні і 1784 года М. Рэмандзіні. Гэтыя карты маюць адпаведныя пазнакі ў картушах: месца выдання і выдавец, картографам пазначаны Жыль Рабэр дэ Вагандзі (Sr. Robert De Vaugondy).
< Папярэдні | Наступны > |
---|