Падобныя матэрыялы
- Джавані Антоніа Рыцы-Дзаноні 1771 год. CARTE GENERALE DE LA POLOGNE
- Антоніа Затта 1781 год. WILNA, TROKI, INFLANT
- Антоніа Затта 1781 год. NOWOGRODEK PODLACHIA E BRESK LITTEW
- Антоніа Затта 1781 год. MINSK, MSCISLAW, POLOK, e WITEBSK
- Падробка рэдкай карты свету 1507 года Марціна Вальдзеемюлера
- Насценная карта ВКЛ 1613 года з Веймарскай бібліятэкі
- Подделка карты мира 1507 года Мартина Вальдзеемюллера
Антоніа Затта 1782 год. LA POLONIA DIVISA
LA POLONIA DIVISA NE' SUOI PALATINATI
Tracta dall' Atlante Polacco del Sigr. Rizzi Zanoni
VENEZIA 1782
PRESSO ANTONIO ZATTA
Con Privilegio dell Ecc[ellentissi]mo Senato
Тэхніка: медзярыт
Картограф: Джавані Антоніа Рыцы-Дзаноні
Выдавец: Антоніа Затта
Гравёры: Giuliano Zuliani, Marco Alvise Pitteri
Год выдання: 1782, Венецыя
Памер аркуша: 46.5 х 38 см
Памер карты: 42 х 32.6 см
Маштаб: каля 1 : 3 300 000
Карта паходзіць з атласу "Atlante Novissimo, Illustrato ad Accresciuto Sulle Osservazioni e Scoperte..." італьянскага выдаўца Антоніа Затта (Antonio Zatta, 1757–1797). Найбольш значны і прыгожы атлас італьянскай картаграфіі 18 стагоддзя выдаваўся з 1779 па 1785 год у чатырох тамах. Уключае ў сябе першую італьянскую карту Новай Зеландыі і шэраг апошніх адкрыццяў, напрыклад, выспаў у Ціхім акеане Джэймсам Кукам.
Карта Рэчы Паспалітай датавана 1782 годам і створана па найбольш дакладных на той час картах Джавані Антоніа Рыцы-Дзаноні.
Трэба адзначыць, што, пачынаючы з другой паловы 18 стагоддзя, шматлікія карты, якія ахопліваюць тэрыторыю ўсёй Рэчы Паспалітай, усё радзей нясуць у картушы назву Вялікага Княства Літоўскага альбо Літвы і часцей называюцца Польшчай. Юрыдычна Вялікае Княства Літоўскае існавала па 1795 год як асобная еўрапейская дзяржава, утвараючы з 1569 года з Каралеўствам Польскім федэрацыю. Фактычна ў той ці іншай ступені адбывалася польская палітычная і культурная асіміляцыя і паслядоўнае стрымліванне дзяржаўнага і нацыянальнага развіцця Літвы, адмоўныя вынікі такіх захадаў былі найбольш заўважны ў 18 – пачатку 19 стагоддзя. Тагачасныя карты, праз успрыняцце заходніх картографаў, сведчаць аб паступовым заняпадзе слаўнай сярэднявечнай Літвы напярэдадні імклівых тэрытарыяльных змен новага часу.
< Папярэдні |
---|