Падобныя матэрыялы
Філіп Клювэр 1661 год. SARMATIA et SCYTHIA
SARMATIA et SCYTHIA
Russia et Tartaria Europaea
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Філіп Клювэр
Год выдання: 1661 (з 1697 другая рэдакцыя), Лейдэн
Памер карты: 24.7 х 20.1 см
Атлас "INTRODUCTIO Ins Universam Geographiam..." нямецкага картографа Філіпа Клювэра (Philipp Clüver, 1580−1622) шырока выкарыстоўваўся для хатняй і школьнай адукацыі, для засваення гістарычных ведаў дадаваліся карты з адпаведным кантэкстам.
Прыведзена карта Еўрапейскай Сарматыі і Скіфіі, на якой досыць дакладна нанесены рэкі, пералічаны некаторыя гарады, у тым ліку Менск, Вільня, Гродна, Магілёў, Смаленск, Ворша, Мсціслаў, Барысаў, Тураў. Вышэй за Прыпяць нанесены рэгіянальны тапонім Падняпроўе (Borysteni).
Сучасныя карты ў выданнях Клювэра абапіраліся на найноўшыя адкрыцці і разлікі, карта Рэчы Паспалітай прыведзена ў адпаведным раздзеле. Атлас выдаваўся з 1624 па 1729 гады, карта SARMATIA et SCYTHIA у першай рэдакцыі сустракаецца з 1661 па 1694 год, у другой рэдакцыі − з 1697 па 1729 год. Аглядаецца другая рэдакцыя.
< Папярэдні | Наступны > |
---|