Карта Беларускай Народнай Рэспублікі
Да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР перавыдадзены знакавы дакумент – карта Беларускай Народнай Рэспублікі.
Праект быў рэалізаваны праз краўдфандынгавую пляцоўку ulej.by.
Карта Беларускай Народнай Рэспублікі
|
|
Карта Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта сімвал першых крокаў сучаснай беларускай дыпламатыі, пасведчанне аб сталасці і ўласных правах. Карта Беларускай Народнай Рэспублікі ў сучаснасці – гэта сімвал прыналежнасці да смелых ідэй тых, хто паверыў у Беларусь, і даніна памяці пра іх. Гэта пераемнасць агульных каштоўнасцяў і падстава для гонару. Мы не ставім пад сумнеў сучасныя палітычныя межы, карта БНР сёння мае ў першую чаргу сімвалічнае значэнне.
З гісторыі з'яўлення карты:
1918 год. Заканчваецца Першая сусветная вайна. Народы атрымалі шанец на самавызначэнне, на стварэнне ўласнай дзяржавы. У Парыжы распачынаецца мірная канферэнцыя, на якой належыць вызначыць, як будзе ўладкаваны свет пасля распаду імперый. Прадстаўнікі нашага краю таксама бяруць у ёй удзел, імкнучыся давесці права беларусаў.
Але што гэта за край – Беларусь?
У якіх межах дэкларуецца абвешчаная 25 сакавіка 1918 незалежнасць?
Беларускім дыпламатам патрэбна карта. І карта створана і надрукавана ў пачатку 1919 года, у Берліне. Першая, якая ўкладзена з незалежніцкіх беларускіх пазіцый з думкай пра будучыню. Мяжа ахоплівае тэрыторыю, на якой гавораць па-беларуску, а таксама жывуць людзі, якія адносяць сябе да беларусаў. Акрамя таго, карта фіксуе гаспадарчыя цікавасці маладой краіны і залучае ў склад БНР частку цяперашняй Літвы (каб чыгунка Горадня – Дзвінск заставалася ўнутры краіны), а таксама частку Польшчы, бо мець мяжу з Германіяй было стратэгічнай мэтай. даведацца болей >>
КУПІЦЬ З ДАСТАЎКАЙ ПА СВЕЦЕ >>
|
|
|
|
|
|
Графічная майстэрня imago.by – праект факсімільнага друку рэдкіх карт і гравюр па тэхналогіях, якія паўсталі больш за пяць стагоддзяў таму. Уся работа выконваецца майстрамі ўручную з улікам усіх асаблівасцяў старадаўняй традыцыі. Факсімільныя копіі, адноўленыя ў майстэрні imago.by, практычна поўнасцю адпавядаюць арыгінальным старадрукам. e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript |