Карта Беларусі, 1919 год. Аркадзь Смоліч
BY | RU
Карта Беларусі, 1919 год
|
|
Карта Аркадзя Смоліча разам з этнаграфічнай картай Яўхіма Карскага і картай Беларускай Народнай Рэспублікі зафіксавала прастору пражывання беларусаў і вызначыла межы сучаснай Беларусі. Гэта першая вядомая карта, створаная па-беларуску. Карта захавалася ў лічаных асобніках.
Выданне было дазволена да друку 27.09.1919 года і надрукавана ў літаграфічнай майстэрні "N.Mac i syn" у Вільні (вул. Вроня, 3, пасля 1919 года – Дамброўскага, цяпер Якшта). Прамыя сведчанні аб аўтарстве карты пакуль не адшуканыя. Але карта мае фізічна-адміністрацыйны характар і ў шматлікіх дэталях абапіраецца на падручнік “Географія Беларусі”, выдадзены Смолічам увесну 1919 года там жа, у Вільні. Межы беларускіх земляў на карце адрозніваюцца як ад межаў карты БНР 1918–1919 года, гэтак і ад межаў карты Яўхіма Карскага 1903 года.
Перавыданне было падрыхтавана да стагоддзя выпуску карты, распаўсюджвалася ў межах краўдфандынгавага праекта “Картаграфія ВКЛ: кніга ў падмурак навукі”.
Даведацца болей аб гісторыі з'яўлення карты >>
Адміністрацыйнае дзяленне на карце А.Смоліча >>
|
|
|
|
|
|
Графічная майстэрня imago.by – праект факсімільнага друку рэдкіх карт і гравюр па тэхналогіях, якія паўсталі больш за пяць стагоддзяў таму. Уся работа выконваецца майстрамі ўручную з улікам усіх асаблівасцяў старадаўняй традыцыі. Факсімільныя копіі, адноўленыя ў майстэрні imago.by, практычна поўнасцю адпавядаюць арыгінальным старадрукам. e-mail:
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
|