Падобныя матэрыялы
- Litwa i Biała Ruś 1910-я гады
- Яўхім Карскі 1903 год. ЭТНОГРАФИЧЕСКАЯ КАРТА
- Карта Беларускай Народнай Рэспублікі 1919 года Мітрафана Доўнар-Запольскага
- Знойдзена карта Беларусі Аркадзя Смоліча 1919 года
- Адміністрацыйнае дзяленне на карце Беларусі Аркадзя Смоліча
- Карта Беларусі, 1919 год. Аркадзь Смоліч
- Маторы БНР: Да 102-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці
Карта БНР 1918 год
Карта Беларускай Народнай Рэспублікі
Carte de la République Democratique Blanche-Ruthénienne
Тэхніка: высокі друк
Выдавец: Вільгельм Гартман (?)
Год выдання: 1919, Берлін
Памер аркуша: 60 х 43 см
Памер карты: 56.9 х 39.5 см
Маштаб: 1 : 2 000 000
У аснову карты легла "Этнографическая карта Белорусскаго племени" Яўхіма Карскага, 1917 года (было перавыданне ў 1918 годзе). Карта была скарэктавана па паўднёвым кірунку пад ўплывам канцэпцый Мітрафана Доўнар-Запольскага. Таксама над картай БНР працавала спецыяльная камісія прызначаная Народным Сакратарыятам замежных спраў БНР. Узначальваў камісію Дзмітрый Бетхер, палкоўнік былога рускага Генеральнага штабу. Канчатковае картаграфічнае абагульненне, верагодна, было зроблена кімсці з дыпламатычнай місіі ў Германіі. Быць можа, той асобай быў Пётра Крачэўскі, які ў 1918 годзе займаў пасаду народнага сакратара Міністэрства фінансаў БНР і Міністэрства прамысловасці і гандлю. Карта была прадстаўлена надзвычайнай місіяй БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі.
Карта Беларускай Народнай Рэспублікі не датаваная, верагодна, яна была выдадзена ў пачатку 1919 года альбо ў канцы 1918-га. На карце сустракаюцца два варыянта выходных звестак. Першы варыянт: "Gisaldruck v.Bogdan Gisevius, Berlin W. Bülowstr. 66." (у левай ніжняй частцы на чорнай рамцы), другі варыянт: "Типография Вильгельма Гартмана вҌ Берлине..." (справа пад рамкай).
Існуюць іншыя падобныя друкаваныя выданні, што захаваліся ў архівах Урада БНР. Напрыклад, карта Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзеная Беларускім Культурна-Прасьветным таварыствам "Бацькаўшчына" (Менск, 1918).
< Папярэдні |
---|