Падпіска на навіны
Восеньскія картаграфічныя кірмашы у ЗША і Еўропе
15-17 верасня ў Сан-Францыска прайшоў картаграфічны кірмаш. З 17.00 да 19.30 у пятніцу можна было наведаць прэзентацыйную частку і забраніраваць самыя ўдалыя лоты (кошт увахода 50 даляраў). У суботу і нядзелю ўваход традыцыйна вольны, і кожны ахвочы, хто дабраўся гэтымі днямі ў Regency Center, мог убачыць неблагі збор антыкварных карт.
Спонсарамі мерапрыемства выступілі некамерцыйная арганізацыя The History in Your Hands Foundation (HIYHF), якая, з дапамогай калекцыянераў і музеяў, дае магчымасць жадаючым (у тым ліку дзецям) дакрануцца (літаральна) да аб'ектаў гісторыі, убачыць помнікі старажытнасці ў аўдыторыі ці класе, а таксама The California Map Society, чальцы якога прачыталі тры 40-хвілінныя лекцыі з пытанняў гісторыі картаграфіі.
4 лістапада адбудзецца картаграфічны кірмаш у Парыжы. Paris Map Fair арганізаваны Бібліятэкай Loeb-Laroque і пройдзе ў Paris Marriott Opera Ambassador Hotel. У праграме - прэзентацыя выдатнага збору навуковых інструментаў для картаграфавання зямной паверхні, а таксама шэраг цікавых атласаў і падарожных кніжак.