Падпіска на навіны
Краудфандынгавы праект "Карта БНР у кожны дом"
На краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by запушчаны праект “Карта БНР у кожны дом”, прысвечаны 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Мэта праекта - перавыданне карты БНР, арыгінал якой на сёння з’яўляецца вялікай рэдкасцю.
Частка тыражу будзе ўпакавана ў падарункавыя тубусы – прэзент да любой падзеі. Яшчэ частка – аформлена ў рамы, каб аркуш адразу можна было размясціць ва ўласным інтэр’еры.
Збор сродкаў працягнецца ўсяго месяц, выдачу падарункаў фундатарам арганізатары плануюць паспець зрабіць да навагодніх святаў.
Калектыўны збор грошай дазволіць арганізаваць аптовыя замовы і зрабіць падарункі значна танней, чым у раздроб. Сума да збору 1500 рублёў, кожны фундатар атрымае шчырую падзяку арганізатараў, а таксама каштоўныя прэзенты: за кожныя 5 рублёў ахвяраванняў – папяровую карту, за 15 р. – карту ў падарункавым тубусе, за 60 р. – аформленую карту ў раме. Таксама ёсць аптовыя прапановы для кніганошаў і прэміум-падарункі для буйных фундатараў.
Графічная майстэрня imago.by ужо рэалізавала некалькі праектаў. Адным з кірункаў дзейнасці з’яўляецца перадача ў музеі якасных копій, частка накладу карты БНР будзе таксама прапанавана ў якасці падарунка ў прыватныя і дзяржаўныя ўстановы.