Падпіска на навіны
Да 130-годдзя Драздовіча выпушчаны дызайнерскі космагадзіннік і інтэр’ерныя прынты
03.10.2018 | Аўтар: imago.by
13 кастрычніка споўніцца 130 год геніяльнаму беларускаму мастаку Язэпу Драздовічу. Студыя imago.by і LSTR Adzieńnie выпусцілі дызайнерскі космагадзіннік, на падстрэлку якога – выява з аднаго з лінарытаў Язэпа Драздовіча. На выяве паказаны суадносіны памераў Месяца, Меркурыя, Марса, Венеры і Зямлі. |
|
Колькасць гадзіннікаў лімітаваная: толькі 50 асобнікаў. Кожны асобнік пранумараваны. Форма корпуса адпавядае стылістыцы 1920-х, у “сэрцы” – японскі кварцавы механізм Miyota. Гадзіннік выраблены на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч”.
Таксама студыяй створаны інтэр’ерныя прынты паводле касмічных лінарытаў Язэпа Драздовіча. Выявы надрукаваныя ўручную на баваўнянай паперы ручной адліўкі і аздоблены ў стылі скандынаўскага мінімалізму.