Падпіска на навіны
"Белкартаграфія" выдала каляровую гравюру Горадні 1568 года
BY | RU
У 2018 годзе вядомай гравюры Горадні споўнілася 450 год.
Студыя imago.by - Старадаўнія карты і гравюры пастанавіла рэканструяваць унікальную выяву з захаваннем сярэднявечных тэхналогій. Адзін асобнік быў расфарбаваны па прыкладзе іншых тагачасных гравюр.
Даследчыкі правялі вялікую работу па вывучэнні тых асобнікаў гравюры, што захаваліся ў свеце (каля 10 асобнікаў). У выніку была рэканструявана друкарская форма і ўручную, як і 450 год таму, надрукаваны некалькі адбіткаў гравюры. Для рэалізацыі праекта спатрэбілася пабудаваць спецыяльны друкарскі станок.
Каляровай версіі гравюры не захавалася. Аднак рэканструктары вывучылі ўзоры расфарбаванай графікі 16 стагоддзя і выканалі ілюмінацыю ў традыцыях Сярэднявечча.
Постар надрукаваны ў выдавецтве "Белкартаграфія" з памяншэннем у 1,1 раза ад арыгінала. Да яго прыкладаецца альбом-эксплікацыя з дэтальным тлумачэннем выявы. Тыраж выдання складае 3000 ас.
Набыць выяву гравюры можна ў кнігарнях і крамах сувеніраў, а таксама ў інтэрнэт-краме выдавецтва.