Падпіска на навіны
Студыя imago.by прыняла ўдзел у свяце гравюры ў Горадні
BY | RU
15 чэрвеня ў Горадні адбылося свята "Адзін дзень з жыцця Гродна ў 16 стагоддзі", арганізаванае Гарадзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем. Сярод удзельнікаў была студыя imago.by. Свята было выніковым акордам для праекта рэканструкцыі гравюры "Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnae".
Падчас свята госці ўбачылі, як адбываецца друк афорта (гравюры з металу). Каб карціна была больш поўнай, мы прывезлі ў Горадню вальцовы прэс, які стварылі адмыслова для панарамы Цюнта. Друкарская справа ў 16 стагоддзі была важнай сферай жыцця.
Не менш важным было ўменне біцца на шпагах. Дзякуючы мінскаму клубу гістарычнага фехтавання HEMA (Historical European Martial Arts) наведвальнікі пляцоўкі змаглі ўявіць, ці простай справай была абарона свайго жыцця і гонару пяць стагоддзяў таму.
Усе актыўнасці адбываліся ў двары Новага замка Горадні на фоне выставы гістарычных малюнкаў і афортаў сябра студыі Зьмітра Шапавалава.